УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………….2
1. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча напярэдадні ўтварэння Рэчы Паспалітай…………………………………………………….3
2. Прычыны і ўмовы заключэння Люблінскай уніі………………..6
3. Месца Вялікага княства Літоўскага ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай………………………………………………………………………..8
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….12
СПІС ЛІТАРАТУРЫ……………………………………………………………13
|
Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай - адзін з найбольш цікавых і складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны.
Па-першае, гістарычны лёс беларускага народа ў тыя часы быў цесна звязаны з гісторыяй народаў Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі. Таму зразумела, што гэты перыяд заўсёды цікавіў гісторыкаў розных краін, якія напісалі шмат даследаванняў і выказалі процілеглыя думкі і меркаванні па такіх гістарычных падзеях, як Люблінская унія, Брэсцкая царкоўная унія, падзелы Рэчы Паспалітай і інш.
Па-другое, у савецкай гістарычнай літаратуры адсутнічае такі перыяд у гісторыі Беларусі, як Рэч Паспалітая. У аснову перыядызацыі пакладзены прынцып развіцця Беларусі па фармацыях, што не дае цэласнага ўяўлення аб зменах ў гісторыі народа.
Па-трэцяе, некаторыя з'явы гэтага гістарычнага перыяду нагадваюць сённяшні дзень, калі гісторыяй пастаўлена перад беларускім народам пытанне: адраджэнне ці згуба? Таму пільнае вывучэнне Рэчы Паспалітай мае не толькі навуковае, але і практычнае, выхаваўчае значэнне.
1569 год паклаў пачатак новай, трагічнай старонцы ў гісторыі Беларусі. У гэты год на палітычнай карце Еўропы знікла самастойная, магутная і незалежная сярэдневяковая дзяржава Вялікае княства Літоўскае і з'явілася новая - Рэч Паспалітая, што значыць "рэспубліка". Гэты гістарычны акт адбыўся ў выніку Люблінскай уніі, якая абвясціла аб інкарпарацыі княства ў Польшчу і ўтварэнні Рэчы Паспалітай.
|
1. Арлоў, У., Сагановіч, Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862- 1918): Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. - Вільня: Наша будучыня, - 1999. - 223 с.
2. Гiсторыя Беларусi: Вучэб дапам. У 2ч. Ч.1 Ад старажытных часоў - па люты 1917г. / Я.К. Новiк, Г.С. Марцуль, I.Л. Качалаў i iнш.: Пад рэд. Я.К. Новiка, Г.С.Марцуля. - 2-е выд., перапрац. i дап. - Мн.: Унiверсiтэцкае, 2006. - 416 с.
3. История Беларуси в документах и материалах / Авт - сост И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. Мн.: Амалфея, - 2000. - 672 с.
4. Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. - Менск, 2000. - 322 с.
5. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 ч. Ч. 1 / Акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі ; [рэдакцыйная калегія : М.П. Касцюк (галоўны рэдактар) і інш.]. - Мінск : Беларусь, 1994. - 527 с.
6. Шарова, Н.С. Гісторыя Беларусі: Матэрыялы да экзамену. /Н.С.Шарова. - Мн.: ВП "Экаперспектыва", 1997. - 124 с.
|