Першая сусветная вайна працягвалася з 1 жніўня 1914 года па 11 лістапада 1918 года.
Прычынай вайны з'явілася: барацьба дзвюх іперыялістычных груповак дзяржаў - Траістага Саюза і Антанты - за перадзел ужо падзеленых калоній і сфер уплыву.
Адразу ў першыя дні вайны заходнія, у тым ліку і беларускія губерні былі пераведзены на ваеннае становішча. У сувязі з гэтым забараняліся забастоўкі, вулічныя шэсці, маніфестацыі. На баку ўрада выступалі эсэры, меншавікі, бундаўцы. Бальшавікі былі супраць вайны. Яны адмовіліся падтрымаць "свой" урад і прызналі карысным у інтарэсах пралетарыяту паражэнне царызму ў вайне, ператварэнне вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую і перамогу рэвалюцыі. Па сутнасці, антываенную пазіцыю заняла газета "Наша ніва" (за якой стаяла БСГ), рэдактарам якой у сакавіку 1914 стаў Я.Купала.
Значны ўплыў на палітычнае жыццё мела вайна. З 7 па 17 красавіка 1917 года ў Мінску адбыўся І з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту. Ён зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах, выступіў за прадастаўленне салдатам свабоды слова, друку і інш. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага ўрада на працяг вайны ў мэтах абароны дэмакратычнай рэвалюцыі.
Вельмі складаным было становішча на Заходнім фронце, дзе салдаты выказалі незадавальненне вайной. Сярод салдат расла рэвалюцыйная актыўнасць і свядомасць. Яны сталі ствараць свае салдацкія камітэты. Да верасня 1917 года ў арміях Заходняга фронту дзейнічалі 7284 такія камітэты ўсіх ступеняў - ротных, батальённых, палкавых, армейскіх, якія аб'ядноўвалі больш за 55 тысяч салдат. Першапачаткова ккамітэты складваліся ў асноўным з меншавікоў і эсэраў. Гэта абумоўлена тым, што рэвалюцыя выклікала да актыўнай палітычнай дзейнасці вялікую колькасць салдат, пераважна з сялян.
|