Нацыянальны рух складаецца з нацыянальна свядомых людзей, якія непазбежна ў працэсе дзейнасці ўступаюць у адносіны ў выніку чаго рух структуруецца. Шэраговыя ўдзельнікі, актывісты і лідэры рознага ўзроўню па-неабходнасці ствараюць арганізаванасці кшталту групп, гурткоў па інтарэсах, таварыстваў, грамадзкіх аб'яднанняў, партый. Прычым у працэсе развіцця руху яго структура трансфармуецца і ўскладняецца, у сувязі з чым актуальна паўстае пытанне захавання яго цэласнасці і кіруемасці. Акрамя таго, ў працэсе развіцця нацыянальнага руху, ў сувязі з развіццём нацыянальнай ідэі і культуры, адбываецца дыферэнцыяцыя відаў дзейнасці яго ўдзельнікаў, узнікаюць усё новыя сацыяльныя ролі-пазіцыі ўдзельнікаў руху. Умоўна віды дзейнасці нацыянальнага руху традыцыйна падзяляюцца на некалькі шырокіх плыняў: бытавая жыццядзейнасць, вытворча-гандлёва-камерцыйная дзейнасць, адукацыйна-асветніцкая дзейнасць, навуковая дзейнасць, мастацкая дзейнасць, інфармацыйная дзейнасць, грамадзка-палітычная дзейнасць, рэлігійная дзейнасць. Кожная з гэтых плыняў у сваю чаргу таксама глыбока дыферэнцуецца, прычым працэс дыферэнцыяцыі адбываецца паралельна з развіццём нацыянальнай ідэі.
Нацыянальны рух беларусаў - гэта форма соцыякультурнай актыўнасці ахопленых нацыянальнай ідэяй людзей. Нацыянальны рух узнікае разам з нацыянальнай ідэяй і толькі дзякуючы яму яна пачынае актуальна існаваць і матэрыялізоўвацца ў разнастайных культурных формах. Нацыянальны рух непасрэдна ажыццяўляе нацыянальную дзейнасць. Кажучы інакш, нацыянальны рух гэта пасярэднік, з дапамогай якога адбываецца матэрыялізацыя нацыянальнай ідэі, або ажыццяўляецца нацыянальная дзейнасць. Гэта вызначае ролю, функцыю і важнасць нацыянальнага руху для існавання нацыянальнай ідэі, культуры і дзейнасці.
|
1. Бич, М.О. Развитие социально-демократического движения в Белоруссии в 1883 - 1902 гг. /М.О. Бич. - Мн. - 1973.
2. Гісторыя Беларусі/А.Л.Абэцэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; - Мн.: "Экаперспектыва", 1996, - 496 с.
3. Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік. У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г. /Я.К.Новік, Г.С. Марцуль - Мн.: Універсітэцкае, 2000. - 358 с.
4. Лойка, А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд./А.А.Лойка. - Мн. - 1989. - 422 с.
5. Трещенок, Я.И. История Беларуси: В 2 ч. Ч.1. Досоветский период: Учебное пособие для студентов высш учебных заведений /Я.И. Трещенок. - Могилев: МГПУ им. А.А.Кулешева, 2004. - 296 с.
|